У чацвер, 2 траўня, школа «Le Sallay Дыялог» пры падтрымцы Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта правядзе канферэнцыю «Адукацыя ў эміграцыі».
Дата: 2 траўня
Час: з 15.10 да 19.00 (час мясцовы)
Месца: ЕГУ (аўд. 303), Savičiaus g. 17, Вільня
Як бацькам-эмігрантам забяспечыць падлеткам добрую адукацыю нават у нестабільных умовах і жыцці на чамаданах?
Удзел бяруць:
Павел Лібер, заснавальнік «Будуй сваё» і «Голас»
Аліна Нагорная, праваабаронца, аўтарка кнігі «МОВА 404»
Барыс Гарэцкі, намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў
Таксама выступяць намесніца дырэктара Le Sallay Дыялог Кацярына Раханская і дырэктарка школы Кацярына Галдобіна.
Яны раскажуць пра навыкі, неабходных для паступлення ў добрую high school, білінгвальнасць і адукацыйныя трэкі для дзяцей 10 — 15 гадоў. А яшчэ — пра тое, як важна, каб школа ішла за сям’ёй, а не наадварот.
Уваход вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.