Усе праекты "Будзьма!"
Агульнабеларуская кампанія
“Будзьма беларусамі!” стартавала 1 кастрычніка 2008 года і абвясціла мэтай паглыбленне нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў.
“Будзьма беларусамі!” – гэта
грамадская культурніцкая кампанія, ініцыятарам і каардынатарам якой з’яўляецца Міжнароднае грамадскае аб’яднанне “Згуртаванне беларусаў свету “
Бацькаўшчына”.
Пра нас >>
Пра гісторыю і шлях кампаніі >>
Анімацыйны фільм «Будзьма беларусамі!»
Фестываль рэкламы “аDNаK!”
Кампанія “Будзьма беларусамі!” пачынала фестываль ў 2010 годзе, і ён стаў адным з самых яскравых і паспяховых праектаў кампаніі. Канечне, усё гэта было б немагчыма, калі б не нашы партнёры і дарадцы з боку бізнесу Андрэй Эзерын і Сяргей Скараход.
Камунікацыйныя кампаніі «Будзьма!»
“Будзьма” стварыла цэлы шэраг праектаў, праз якія мы вучылі і вучыліся гісторыі; адкрывалі новыя імёны ў спорце і культуры; даводзілі, што беларуская мова – якасны сродак камунікацыі, а ўсё беларускае можа і мусіць быць модным, сучасным і актуальным. Гэтыя праекты натхнялі іншых на крэатыў і стварэнне новых яскравых падзей.
Яшчэ гадоў шэсць-сем таму цмок выклікаў у беларусаў хіба лёгкую ўсмешку: “А што гэта?.. А-а-а, тыпу дракона!” З таго часу цмок стаў не толькі пазнавальным сімвалам, але яшчэ і жаданым брэндам, якім карыстаюцца арганізатары фэстаў, вытворцы алкаголю, спартоўцы і г.д. Як так атрымалася?
Калі ідэя становіцца рэальным праектам, да яе далучаюцца іншыя людзі, з’яўляюцца аднадумцы, гэта прыносіць карысць і асобна ўзятаму гораду, і кожнаму чалавеку, і ўсёй краіне. Таму галоўная мэта камунікацыйнай стратэгіі “Культура паляпшае жыццё” – змена стаўлення да культуры як да пасіўнага, дэкаратыўнага элементу, які не здольны ўплываць на якасць жыцця штодня і ў перспектыве”.
Чытаць падрабязней >>
Кірмаш Праектаў - гэта прэзентацыя і своеасаблівы конкурс ідэй падчас сустрэчы актыўных людзей з аднадумцамі і экспертамі. Зладжаныя кампаніяй "Будзьма беларусамі!" Кірмашы праектаў адбыліся ў дзесятках гарадоў Беларусі ў 2013-2015 гадах.
Архіў Кірмашоў, праведзеных кампаніяй >>
Кампанія “Разам да справы” – плён сумесных высілкаў кампаніі “Будзьма беларусамі!” і цэнтра даследавання грамадскага меркавання SYMPA – гадамі ладзіць мерапрыемствы і ток-шоў у беларускіх рэгіёнах.
На практыцы “Разам да справы” – гэта серыя ток-шоў, Кірмашоў праектаў, майстар-класаў і круглых сталоў у розных кутках нашай радзімы, якія праводзяць тэарэтыкі і практыкі, але заўсёды лідары ў сваёй галіне. Удзельнікі – мясцовыя жыхары і актывісты, якія хацелі б зрабіць нешта для свайго рэгіёна, часам не ведаючы, як.
Падрабязней пра кампанію >>
Матэрыялы і справаздачы аб праведзеных мерапрыемствах >>
Асноўныя сумесныя і он-лайн праекты "Будзьма!"
За гады існавання «Тузін» паспяхова рэалізаваў не адзін дзясятак задумаў, у тым ліку і сумесныя з ГКК «Будзьма беларусамі!» праекты
«Тузін. Перазагрузка», «Будзьма! Тузін. Перазагрузка – 2» і «Global Reload», дзякуючы якім шматлікія як беларускія, так і замежныя музыкі заспявалі па-беларуску, а беларускамоўныя творы загучалі на іншых мовах.
Падрабязней аб праекце >>
Мультымедыйны праект
«Захапленні» - гэта серыя незвычайных рэпартажаў з удзелам самых вядомых беларускіх музыкаў. Некалькі дзясяткаў «фільмаў», унікальных паводле фармату і зместу. «Рэпартажы з месца дзеяння», відэазамалёўкі пра захапленні цікавых і значных для нашай культуры людзей.
Першы сезон >>
Другі сезон >>
“Не маўчы па-беларуску!” — серыя паштовак і каляндароў ад кампаніі “Будзьма!” і мастачкі Дар’і Мандзік — дапаможа ў штодзённай камунікацыі ўсім, хто толькі пачынае размаўляць на беларускай мове ці толькі на ёй і гаворыць, хто пачынае цікавіцца роднай мовай ці ўсё пра яе ведае і выкарыстоўвае штодня.
“Край.by” – мультымедыйны праект культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”. Гэта вандроўкі ў невядомае і таямнічае, выключнае і выбітнае, недасяжнае і роднае. Край.by” - серыя фільмаў, у якіх шчыра, з гумарам
Павал Харланчук расказвае пра мясціны краіны, у якія варта вяртацца зноў і зноў. Кожная новая серыя – новае месца, таямніцы, гісторыі, інтрыгі і яскравыя факты, якія захоплена збірае для ўсіх нас творчае аб’яднанне “ПАН-студыя”.
Інтэрвію з мастацкім кіразніком праекта Змітром Бейнартам-Саладухам >>
Усе відэа праекта >>