У аўторак, 7 траўня, Цэнтр беларускай драматургіі запрашае на лекцыю «Беларуская рэжысура: Анатоль Ляляўскі».
Дата: 7 траўня
Час: 18.00
Месца: Цэнтр беларускай драматургіі (у будынку РТБД), Крапоткіна, 44, Мінск
Анатоль Ляляўскі стаяў ля вытокаў беларускага тэатра лялек, складанага і метафарычнага.
Ён імкнуўся зрабіць тэатр, які не проста забаўляе лялечнай імітацыяй людзей і жывёл, а задаецца філасофскімі пытаннямі.
Якія шляхі пастаноўшчык абраў для таго, каб пераасэнсаваць сутнасць тэатра прадмета і яго магчымасці?
Пра тое зможаце даведацца на лекцыі.
Лектарка — Яўгенія Бачыла, рэдактарка ЦБД, тэатразнаўца.
Лекцыя будзе на рускай мове.
Рэгіструйцеся па спасылцы.