Выдавецтва Gutenberg Publisher выпусціла новую пазітыўную настолку для кампаніі. Гульню «One, two, SING!» стварыла Алена Баранава. І яна адначасова ангельска- і беларускамоўная (але песні падыдуць і на любой іншай мове).
Ёсць тры варыянты правілаў для прафесіяналаў рознага ўзроўню і 80 картак, з якіх 5 — з магчымасцю кастамізаваць гульню пад сваю тэму.
Гульню можна замовіць з дастаўкай па ўсім свеце на gutenbergpublisher.eu, а таксама купіць афлайн у Варшаве, Кракаве, Батумі і Вільні (спіс месцаў глядзіце на старонцы выдавецтва).
Чытайце яшчэ: «Я ніколі не... Зразумеюць толькі беларусы». У Gutenberg Publisher зрабілі тэрапеўтычную настолку выключна для беларусаў