Выйшаў новы выпуск гістарычнага серыяла «Сармат», прысвечанага шляхецкай культуры ў розных яе аспектах: як жылі, за што жылі, пра што думалі і марылі нашы продкі-шляхцічы.
Зубры, мядзведзі, дзікі, алені, глушцы, бабры... Быў час, калі нашы лясы былі поўныя дзічыны. Змаганне з прыродай не было забавай, але важным промыслам ды — шляхетным спортам, выпрабаваннем на трываласць. Традыцыя палявання нарадзіла сярод шляхты цэлую культуру са сваімі правіламі, прыкметамі, законамі ды рытуаламі.
Папярэднія выпускі гістрачынага серыяла «Сармат» глядзіце па спасылцы.