«Куфар» стварыў стыкерпак для тэлеграма на беларускай мове, каб у гэтыя выхадныя беларусы змаглі павіншаваць родных і сяброў з Вялікаднем, піша citydog.io.
Як дадаць велікодныя стыкеры «Куфара» ў тэлеграме?
Перайсці па спасылцы.
Націснуць на кнопку «Дадаць».
Адправіць стыкеры ўсім, з кім вы хочаце падзяліць светлае свята Вялікадня.
Дарэчы, у праекта ёсць яшчэ адзін класны стыкерпак на беларускай мове — для тых, хто любіць падарожнічаць па Беларусі.