Усяго за 40 рублёў выстаўляецца на продаж сядзібны дом ХІХ стагоддзя ў вёсцы Галошава Талачынскага раёна, паведамляе сайт «Народныя навіны Віцебска».
Сядзібны дом Тэндзевіцкіх у Галошава. Фота Віталя Памалейкі
На таргі выстаўлены дом, пабудаваны па загадзе Міхаіла Цюндзявіцкага ў 1897 годзе. Цікавай яго часткай была прасторная тэраса з калонамі, з якой адкрываўся цудоўны від з узгорка на невялікі парк, які спускаўся да возера.
Землі сядзібы складалі 2200 гектараў, на іх размяшчаліся лесапільня, шкіпінаравы завод, спіртзавод, ферма па развядзенні элітных парод коней, кароўнікі.
У 1917 годзе законныя ўладальнікі сядзібы выехалі на эміграцыю. У савецкія часы тут знаходзілася школа для глуханямых, затым інтэрнат, пазней у сядзібным доме размяшчалася бібліятэка.
Дакладная дата аўкцыёну пакуль не паведамляецца.
Чытайце таксама: Як гэта любіць: жыццё ў буфернай зоне. Белы Ковель, Высокае і руіны рэтраспектыўна-рускага