У сераду, 15 траўня, беларусы Прагі збіраюцца на традыцыйныя піўныя вячоркі ў карчме, каб за куфалем піва паразмаўляць на важныя тэмы.
Дата: 15 траўня
Час: 18.00 (час мясцовы)
Месца: Pivovar Bubeneč, Bubenečská 321/33, Прага
Адмысловы госць — Ondřej Kolař, сябра TOP09 і чалец парламенцкай групы свабоднай Беларусі, які кандыдуе ў Еўрапарламент.
Палітык увесь час падтрымліваў беларускую дэмакратычную супольнасьць і выступае супраць візавага бану для беларусаў.
То прыходзьце абмеркаваць тое-сёе за куфалем.