У пятніцу, 17 траўня, спявачка, дырыжорка хору «Пташка» Саша Мацюхова чытае ў Гданьску лекцыю «Шапэн: кампазітар у эміграцыі».
Дата: 17 траўня
Час: 20.00 (час мясцовы)
Месца: pracownia «Dzivne», Lankova 16 (domofon 2), Гданьск
Будзе музычны вечар з прасека і жывой размовай пра Шапэна не як пра персанажа з урока музычнай літаратуры, а як пра жывога чалавека.
Вось пра што будуць гаварыць:
Кім быў Фрыдэрык Шапэн?
Якой была яго сям’я?
Як пачаўся яго музычны шлях?
Чаму Шапэн пакінуў Польшчу і ніколі не змог вярнуцца?
Хто быў ягоным сябрам у эміграцыі, каго ён кахаў?
Як ён складаў сваю музыку?
Лекцыя будзе на рускай мове.
Што можа быць лепш за ўтульны травеньскі пятнічны вечар у прыемнай кампаніі за келіхам прасэка?
Кошт — 100 злотых.
Запісвайцеся праз дырэкт прасторы.