Алесь
Кот-Зайцаў

Будзьма
сапраўднымі!

Музыка, культурніцкі дзеяч

Нарадзіўся ў Жодзіне, невялічкім гарадку пад Мінскам. У дзяцінстве вучыўся музыцы ды маляванню і марыў стаць тэлевядоўцам. Па сканчэнні архітэктурна-мастацкага ліцэя пераехаў у Мінск, дзе па інерцыі навучаўся на архітэктурным факультэце БНТУ. Але пасля атрымання кваліфікацыі архітэктара-дызайнера заняўся выключна музыкай і калямузычнай дзейнасцю.

У 2006 годзе заснаваў гурт BosaeSonca з якім працуе да сёння. За час свайго існавання гурт узяў удзел у многіх фестывалях, канцэртах і праектах у Беларусі і за яе межамі. У межах кампаніі «Будзьма беларусамі!» гурт наведвае розныя беларускія гарады з канцэртнымі выступамі. Цяпер BosaeSonca працуе над дэбютным альбомам. Сачыць за творчасцю гурта можна праз афіцыйную старонку bosaesonca.by

Апроч музыкі Алесь займаецца культурніцкім мэнэджмэнтам і журналістыкай. Разам з кампаніяй «Будзьма беларусамі!» і парталам «Тузін Гітоў» рэалізоўваў праект «Будзьма. Тузін.Перазагрузка — 2». Супрацоўнічае з творчым аб’яднаннем «ПАН-студыя», дзе працуе ў якасці арганізатара разнастайных музычных падзей, у тым ліку з’яўляецца куратарам праекту «Бульфэст». Адзін з арганізатараў фестывалю «Бардаўская восень» (Беласточчына, Польшча).
Будзьма сапраўднымі!
Алесь Кот-Зайцаў