Будзьма вясёлымі!

Аляксандр
Памідораў

Будзьма
вясёлымі!

Музыка, шоумэн, журналіст, лідар гурта Pomidor/OFF.

Нарадзіўся 21 снежня 1971 года ў Мінску. Скончыў Беларускую акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці «рэжысура драмы», вучыўся тры курсы ў Інстытуце культуры па спецыяльнасці «кіраўнік самадзейнага тэатра».

Свой першы гурт «Пьяные гости» стварыў у 1988 годзе ў расійскім горадзе Ламаносаў (Араніенбаўм). Запісаў у яго складзе тры касетныя магнітаальбомы (на CD перавыдадзены трэці канцэртны альбом «Уровень жизни»).

Стала піша па-беларуску з 1997 года. Браў удзел ва ўсіх значных беларускіх супольных праектах на мяжы стагоддзяў: «Народны альбом», «Я нарадзіўся тут», «Святы вечар», «Скрыпка дрыгвы» (не выдадзены).
У 2000 годзе заснаваў уласны гурт Pomidor/OFF. Першы альбом «Свята пакрадзенае» атрымаў спецыяльны прыз ад газеты «Наша Ніва» на цырымоніі «Рок-Каранацыя — 2002», другі альбом «Патас/Попс/Прапаганда» трапіў у тройку найлепшых альбомаў 2011 года паводле версіі сайта Experty.by, песня «Дым» была прызнаная «Песняй года» на «Рок-Каранацыі — 2011», а гурт Памідорава атрымаў галоўную рок-карону як «Гурт года».

Як журналіст супрацоўнічаў з радыёстанцыямі «Беларуская маладзёжная», «Радыё 101,2», «Радыё Рацыя», Радыё Свабода, «Еўрапейскім радыё для Беларусі», тэлеканаламі БТ і СТВ. Працаваў дыджэем на «Радыё Бі-Эй», «Альфа-радыё», музычным рэдактарам радыё «Мелодыі веку». Вядоўца шэрагу буйных беларускіх рок-фестываляў, у тым ліку «Басовішча», «Рок за Баброў», «Рок па вакацыях» ды іншых.

Сайт Аляксандра Памідорава http://pomidoroff.net/
Аляксандр Памідораў