Антон
Астаповіч
БУДЗЬМА
ДБАЙНЫМІ!
Антон Астаповіч. Нарадзіўся ў Асіповічах на Магілёўшчыне. Гісторык, культуролаг. Спадар Антон скончыў медычную вучэльню і завочна — гістфак БДУ. Амаль два дзесяцігоддзі працаваў у музеі народнага дойлідства і побыту ў Строчыцах. Старшыня грамадскай арганізацыі “Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры”.
Антон Астаповіч з тых гісторыкаў, якія дбаюць пра мінуўшчыну. Паспалітым людзям Астаповіч нагадвае, што ў нас ёсць годная архітэктурная спадчына. Чыноўнікам — што не толькі цэрквы, касцёлы, сінагогі і мячэты, але і любыя гістарычныя будынкі руйнаваць проста так нельга. Для першых і для другіх ладзіць экскурсіі па гістарычных славутасцях. Пішучы ў прэсе пра гаротны стан нашых помнікаў архітэктуры, хоча, каб у будучыні нашым нашчадкам было чым ганарыцца.
Чытаць матэрыял “Леанарда” ў дапамогу абаронцам Мінскага замчышча”