БУДЗЬМА
ЎПЛЫВОВЫМІ!
Лявон Вольскі. Музыка, мастак і літаратар. Мінчук.
Жывы дух беларускага рока: “Мроя”, N.R.M., “Народны альбом”, “Крамбамбуля” — гэта ўсё яго. Пад Лявонавы “Простыя словы”, “Партызанскую” і “Паветраны шар” выгадаваліся ўжо два пакаленні маладых беларусаў. Нечакана аддаў даніну павагі традыцыі — запісаў альбом “
Белая яблыня грому”, зборнік песняў на вершы даўнейшых паэтаў. Цяпер класікі загучалі рокава, з драйвам.
Лявон Вольскі — чынны ўдзельнік кампаніі “Будзьма беларусамі!”
Слухаць песні Лявона
на партале “Тузін гітоў”