Віталь
Рыжкоў
БУДЗЬМА
НЕЛІНЕЙНЫМІ!
Віталь Рыжкоў. Паэт і перакладчык. Нарадзіўся ў Магілёве. Скончыў Магілёўскі машынабудаўнічы ўніверсітэт.Яго першая кніга “Дзверы, замкнёныя на ключы” была ўганараваная прэміяй “Дэбют” імя Максіма Багдановіча і зрабілася самым купляным паэтычным зборнікам 2011 года паводле версіі кнігарні “логвінаЎ”.
Віталь лічыць, што можна карыстацца ўсімі сродкамі, каб данесці сваю паэзію да чытача.
Таму Віталь бярэ ўдзел у слэмах, адмысловых публічных чытаннях, своеасаблівых паэтычных бітвах, калі публіка ацэньвае паэтаў па выступах.
Слухаць і глядзець твор Віталя “Два скрыпачы” ў праекце “Чорна-белыя вершы”.
Старонка Рыжкова на сайце lyrikline.org.