Ужо чацвёрты раз фестываль адбудзецца ў месцы добра вядомым аматарам беларускай музыкі і культуры! 12-14 ліпеня фонд TUTAKA запрашае ўсіх сустрэцца ва ўрочышчы Барык каля Гарадка на Падляшшы.
Што чакае ўдзельнікаў?
— Музычны і тэатральны фестываль — 3 дні жывой музыкі ад вядомых беларускіх музыкаў на вялікай сцэне, спектаклі для дзяцей і дарослых.
— Усебеларускі пікнік — можна прыехаць з намётам і карыстацца навакольным лесам або возерам з пляжам непадалёк;
— Сямейны адпачынак — майстар-класы, чытанні, гульні, заняткі для ўсёй сям’і;
— Спартовы лагер — унікальная магчымасць правесці актыўна час і пазнаёміцца з нашымі спартоўцамі;
— Бізнес-канферэнцыя — дыскусія аб праблемах і магчымасцях рэлкаваных беларускіх бізнесоўцаў і тых, хто хоча заняцца сваёй справай у Еўропе;
— Кірмаш — беларускія сувеніры і мерч ад любімых і вядомых майстроў;
— Выстава беларускіх ініцыятыў — магчымасць прэзентаваць сябе і наладзіць карысныя
міжнародныя сувязі;
— А яшчэ гэта — вольныя пляцоўкі для тых, хто жадае паказаць сябе, онлайн — трансляцыя
на ўвесь сьвет, сустрэчы, знаёмствы, энергія і супольнасць!
Фестываль "Тутака", 2023 г.
Дзе і калі адбудзецца фестываль?
Дата: 12-14 ліпеня.
Месца: ва ўрочышчы Барык каля Гарадка на Падляшшы.