Гэта адбылося 24 кастрычніка ў самым цэнтры Горадні, на вуліцы Вялікай Траецкай. Падчас адкрыцця прайшло ўручэнне антыграматаў, розныя конкурсы і адразу тры выставы. Арганізатары ўжо ў першы дзень пазнаёмілі прысутных з маладымі мастакамі, чые працы ўпрыгожваюць сцены антыкавярні: Арцёмам Эйсмантам, Машай Кулакоўскай і Паўлам Луневічам. Паводле арганізатараў гэтага альтэрнатыўнага месца адпачынку, прыкладам для іх стаў знакаміты мінскі Дом Фішара. У антыкавярні людзі плацяць не за з’еденую канапку ці выпітую каву ці гарбату, а за праведзены тут час. Сацыяльнае месца адпачынку, ці месца сустрэчы сяброў – так прадстаўляюць сваю антыкавярню яе гаспадары.
Уразіла на адкрыцці ўтульнасць і сяброўскае стаўленне адно да аднаго. Была вялікая колькасць маладых матуль з дзецьмі, якія адчувалі сябе тут як дома – нікому не заміналі і ім таксама ніхто не перашкаджаў.
Андрэй Мялешка
Фота Аляксандра Саенкі