ГрамадстваЧаму паэт Адамовіч, які вяртаўся “назаўсёды”, зноў зьехаў у Нарвэгію?Паэт Славамір Адамовіч зноў зьехаў у Нарвэгію, не пабыўшы на радзіме пасьля апошняга вяртаньня і паўгоду. Далей »
ЗАГС прыедзе да вас самАддзелы ЗАГС Віцебскай вобласці сёлета пачалі аказваць новую паслугу – рэгістрацыю шлюбу з выездам на месца ўрачыстасці. Па жаданні жаніха і нявесты цырымонія можа адбыцца, напрыклад, у іх дома, каля нейкага гістарычнага помніка, на прыродзе ці ў іншым куточку, з якім у маладых звязаны мілыя сэрцу ўспаміны. Тэкст цалкам. Далей »
Адкрыццё “Нямецкага кутка” у Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. ГоркагаАдкрыццё "Нямецкага кутка" пройдзе 11 сакавіка 2010 у 14.00 у Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага (вул. Касманаўтаў, 48 Брэст). Далей »
Праект “Стан розуму”: “Замест клюшкі – кактэйль Молатава!”У галерэі “Ў” адчыніўся арт-практ “Стан розуму” - жыццё піцерскага лесбі-камьюніці вачыма дзвюх шведак.
“Стан розуму” Анны і Анікі - сямейна-мастацкага дуэту са Швецыі – ужо ўбачылі Піцер, Кіеў, Харкаў і Гётэборг. Нарэшце арт-праект пра жыццё піцерскага лесбі-камьюніці дакаціў да менскай галерэі “Ў”. Далей »
Валанцёр - чалавек добрай воліПа алкагалізме, дэпрэсіях і разводах беларусы адны з першых у свецеА суіцыд проста ўпісаны ў нашу культуру, кажа псіхолаг Вольга Андрэева. На яе думку, сямейнаму псіхатэрапеўту ў Беларусі заўсёды будзе хапаць працы, бо непрыязнасць унутры сям’і закладзена нацыянальнай псіхалогіяй
Давайце паспрабуем апісаць псіхалагічны партрэт беларуса, асаблівасці псіхалогіі. Якія асноўныя псіхалагічныя праблемы ў беларусаў, гэта інфантылізм, дэпрэсія, штосьці іншае? Далей »
Тата можа ўсё, што заўгодна…Калі не я, то хто?8 сакавіка – святкаваць альбо не?Міжнародны жаночы дзень – свята, якое адзначаецца ў шэрагу краін як «жаночы дзень». Сэнс, які ўкладаецца ў гэтае вызначэнне, змяняецца ад дня ўшанавання жанчын, да дня барацьбы за іх грамадзянскія і сацыяльныя правы. Што ж насамрэч хаваецца за гэтай датай?
Дзень шанавання жанчын узнік яшчэ ў Старажытным Рыме. Тады гэтае свята адзначалі «матроны» -- жанчыны, якія нарадзіліся свабоднымі і ўступілі ў шлюб. Яны атрымлівалі ў гэты дзень ад сваіх мужоў падарункі і былі акружаныя ўвагай і клопатам. У гэты дзень рабыні вызваляліся ад сваіх абавязкаў, а рымлянкі апраналіся ў найлепшыя строі і накіроўваліся ў храм багіні Весты.
Пасля падзення Рымскай Імперыі жанчыны надоўга пазбавіліся свайго свята. Толькі ў сярэдзіне XIX стагоддзя жанчыны дасягнулі некаторых поспехаў у барацьбе супраць саслоўнага, маёмаснага і расавага прыгнёту. Што праўда жанчыны па-ранейшаму не мелі права голасу, не маглі займаць дзяржаўныя пасады і былі абмежаваныя ў праве на працу.
Менавіта з XIX ст. звязаныя першыя згадкі аб свяце 8-га сакавіка. У свой час шырокае распаўсюджанне атрымала версія, згодна з якой традыцыя адзначаць Міжнародны жаночы дзень 8 сакавіка была пакладзена дэманстрацыяй, праведзенай ў гэты дзень у 1857 годзе работніцамі тэкстыльнай прамысловасці і фабрык па пашыву адзення ў Нью-Ёрку. Жанчыны пратэставалі супраць жудасных умоў працы і нізкай заработнай платы. Яны патрабавалі скарачэння працоўнага дня, паляпшэння ўмоваў працы, роўную з мужчынамі заработную плату.
Што праўда, пазней гэтая версія была прызнаная фальсіфікацыяй. Шмат хто хацеў аддзяліць традыцыю свята ад камуністычнай ідэалогіі, што было надзвычай важна для барацьбітоў за правы жанчын у Заходняй Еўропе і ЗША падчас халоднай вайны.
Насамрэч дэманстрацыя, якая стала пачаткам святкавання 8-га сакавіка, адбылася значна пазней – амаль на 50 гадоў. 8 Сакавіка 1908 па прызыву Нью-Йоркскай сацыял-дэмакратычнай жаночай арганізацыі адбыўся мітынг з лозунгамі аб роўных правах жанчын. У гэты дзень больш за 15 тыс. жанчын прайшлі маршам праз увесь горад, патрабуючы скарачэння працоўнага дня і роўных умоў аплаты працы. Акрамя таго, было вылучанае патрабаванне прадастаўлення жанчынам выбарчага права. У 1910 годзе, на Міжнароднай сацыялістычнай жаночай канферэнцыі, было прынятае рашэнне аб святкаванні Міжнароднага жаночага дня менавіта 8-га сакавіка.
За год да гэтага Сацыялістычная партыя ЗША абвясціла нацыянальны жаночы дзень, які адзначаўся аж да 1913 года ў апошнюю нядзелю лютага.
У 1910 годзе нямецкая сацыялістка Клара Цэткін на Другой Міжнароднай сацыялістычнай жаночай канферэнцыі прапанавала заснаваць дзень барацьбы за правы жанчын. На прапанову члена Сацыял-дэмакратычнай партыі Алены Гринберг, датай святкавання было зацверджанае 19 сакавіка. Яна прыгадала, што 19 сакавіка 1848 года кароль Прусіі даў абяцанне правесці рэформы, у тым ліку ўвесці выбарчае права для жанчын.
Упершыню Міжнародны жаночы дзень адзначаўся ў Германіі, Аўстрыі, Даніі і Швейцарыі 19 сакавіка 1911 года. Падчас святкаванняў праходзілі шматлюдныя мітынгі. У 1912 годзе ён адзначаўся 12 траўня ў тых жа краінах.
Потым надышла блытаніна. У 1913 годзе ў Германіі жанчыны мітынгавалі 12 сакавіка, у Аўстрыі, Чэхіі, Венгрыі, Швейцарыі, Галандыі – 9 сакавіка, у Францыі і Расіі – 2 сакавіка. Толькі у 1914 годзе Міжнародны жаночы дзень правялі 8 сакавіка адначасова ў шэрагу еўрапейскіх краін. Далей »
Вам пакет. Социальный. Что может предложить наниматель сотруднику, кроме зарплаты? |
ПраектыКаляндар культурыГэнік Лойка |
9 сакавiка 2010
КнігаглядВыйшла новая кніга Андрэя ХадановічаВера Стромава |
10 сакавiка 2010
Свой поглядПравінцыйная бацылаЯкуб Лапатка, НН |
13 сакавiка 2010
|
|||
|
||||
|
|
||||
|
BUDZMA.ORG | © 2008-2010, logo by budzma.org, design by Zuker
Сёння
Унікальных: 49 Праглядаў: 226
Учора
Унікальных: 748 Праглядаў: 4586 |
||||