Менш за паўгода засталося да правядзення ў Беларусі грандыёзнай спартыўнай падзеі – Чэмпіянату свету па хакеі – сапраўднай мужчынскай бітвы за перамогу. Як падтрымаць баявы дух нашай хакейнай зборнай і яе заўзятараў? Хакейны матч вельмі часта называюць “бітвай на лёдзе” і тут будзе дарэчы успомніць легендарныя бітвы, якія праходзілі на тэрыторыі Беларусі ў розныя часы.
Аўтамабільная экспедыцыя “Пераможны беларускі Galaxy S4 Zoom” ініцыятарам якой выступае кампанія Samsung – афіцыйны спонсар ЧМ-2014 па хакеі, адпраўляецца з Мінска па месцах баявой славы. Мэта аўтаэкспедыцыі – напомніць пра сілу, мужнасць і адвагу нашага народа. Экіпаж экспедыцыі адправіцца з 4 па 7 снежня ў сапраўднае мужчынскае падарожжа з поўным пагружэннем у часы суровых выпрабаванняў войнамі і бітвамі. Аўтамабільны спонсар экспедыцыі – кампанія Škoda Auto, якая з’яўляецца афіцыйным галоўным спонсарам Чэмпіянату свету па хакеі-2014.
Праект аб’яднае ў сабе гісторыю Беларусі, хакей, анімацыйны турызм, выпрабаванне трэвел-дэвайсаў ад Samsung і, канешне, тэст-драйв шыкоўных аўто ад Škoda. Чатыры па-добраму вар’яцкіх дні паміж рознымі эпохамі і сучаснасцю, 12 удзельнікаў, гатовых да прыгодаў, суровае надвор’е снежня і круты маршрут – будзе вельмі цікава! Ну і сюрпрызы гарантаваныя, натуральна.
Маршрут экспедыцыі распрацоўваўся прафесійнымі экскурсаводамі, якія выдатна ведаюць усе грані нашай гісторыі. За чатыры дні экіпаж наведае гарады Мінск, Орша, Барысаў, Мядзель, Нарач, Маладзечна і іх наваколле. Асноўныя тэматыкі экспедыцыі:
– анімацыйныя экскурсіі па месцах баявых дзеянняў на Беларусі;
– гістарычная спадчына Беларусі;
– Чэмпіянат свету па хакеі 2014;
– тэст смартфона-фотаапарата Samsung Galaxy S4 у трэвел-фота;
– тэст-драйв аўтапарка Škoda ва ўмовах складанага надвор’я.
Апроч таго, экспедыцыя адзначыць яшчэ адну важную падзею. Галоўны турыстычны партал Беларусі Holiday.by напярэдадні галоўнай хакейнай падзеі года адкрывае спецыяльны раздзел “Чемпіянат свету па хакеі 2014”, які аб’яднае ў сабе ўсю інфармацыю пра чаканую падзею і дапаможа карыстальніку аператыўна спланаваць свой вольны час у момант правядзення ў Беларусі хакейнага чэмпіянату.
Усе падрабязнасці праекту і дзённікі экспедыцыі будуць размешчаныя на сайце Holiday.by. Шмат цікавых акцый і конкурсаў з прызамі і падарункамі чакаюць і карыстальнікаў сацыяльных сетак. Сачыце за абнаўленнямі ў Facebook, Вконтакте і Twitter.
Экспедыцыi б не было, кали б не падтрымка камапнiй Samsung, Škoda Auto, туристической фирмы “Колесо путешествий” i iнфармацыйных партнёраў Onliner.by, ABW.BY, Telegraf.by, Budzma.org, журнала “Большой”.