Ужо хутка мы падвядзем вынікі галасаванкі на найлепшага цмока, што мог бы стаць турыстычным вобразам для Беларусі. А пакуль вы галасуеце, мы здымаем ролік пра цмока і ягонае полымя. І сёння вы можаце прагледзець фотарэпартаж са здымачнага дня. У ролях: Ганна Хітрык, Валерыя Валодзька, Аляксандр Памідораў, Андрусь Такінданг, Сяргей Скараход і іншыя.
Паводле фэйсбук-акаўнту Andrey Davydchyk.