Музычны фестываль CRIVIA AETERNA адбыўся 25 верасня ў мінскім “R-клабе”. Гэты пяты, юбілейны фэст аматараў добрай музыкі быў прысвечаны Грунвальду, а аматараў у параўнанні з мінулым годам паболела, і для арганізатараў гэта не проста «птушачка». Яны рыхтавалі гэты фэст з надзеяй, што намаганні беларуска-літоўскай супрацы застануцца заўважанымі.
Аляксей Дзермант
Музычная частка складалася з двух блокаў, першы вылучаўся электрычным фонавым гукам. Першым на сцэне з’явіўся Sevast. Старыя архетыпы вятаюцца у яго творах праз новыя пачуцці, таямнічыя гукі. Склад гэтага гутра мінімальны – адзін чалавек. Але ж ён выконваў усю праграмму на розных інструмэнтах, пачынаючы з дуды і скончваючы сінтэзатарам.
Наступным быў гомельскі Svalbard. Гурт неаднойчы ўжо браў удзел у фэсце. І на гэты раз падрыхтаваў новую праграмму з пэўнымі сюрпрызамі. Для тых, хто ведае верш Багдановіча «Пагоня», была магчымасць праспяваць яго ў новай, незвычайнай аранжыроўцы.
Pragnavit
Магілёўскі гурт Pragnavit з’явмўся ў новым ваяўнічым абліччы. Усім сваім выглядам музыкі заклікалі «Да Грунвальда! Да перамогі!». Гурт уразіў разнастайнасцю і незвычайнасцю інструмэнтаў. Хутка на лэйбле “Крывія-рэкардз” выпусціць новы альбом.
Testamentum Terrae
Другі блок распачалі TESTAMENTUM TERRAE. Аднойчы на купальскую ноч, калі іх човен патануў, недаплыўшы 30-ці метраў да берага, лідэр гурта Юрась выратаваў Аляксея Дзерманта. За што укладальнік альманаху «DRUVIS» вельмі ўдзячны. З музычнага боку – гэта адзін з самых перспектыўных гуртоў, які выконвае не толькі музыку сэрэдневечча, але і традыцыйную беларускую. Іх музыка часткова вырастае з нашай культуры, але мае больш глыбокія карані.
Эстафету пераняў патрыярх дударскай традыцыі Крывіі Тодар Кашкурэвіч і ягоны гурт ESSA ў пашыраным складзе. Яны гралі небаявую, невайсковую музыку. Асноўны рэпертуар складалі аўтэнтычныя народныя песні і балады ў асабістай інтэрптытацыі гурта. Лідэр гурта пачаў з прамовы: «Мы хочам пераканаць людзей, што этнічная музыка, гэта не музыка нейкай сацыяльнай групы, не музыка гістарычнай эпохі. Гэта сучасная музыка, праз яе мы перажываем пачуцці, перажываем свята. Гэты фэст прысвечаны гадавіне бойкі, але гэта яшчэ не ўсё, вайна працягваецца, кожны дзень мы павінны адстойваць свае душы. Заклікаю вас да вайны!»
Majdanek waltz
Далей пачалі выступаць госці, у першую чаргу Majdanek waltz – госці з Разані. Менавіта да Разані дайшла паланізацыя Крывіі, а цяпер крывічы вяртаюцца. У перапынку лідэр выказаўся: «Файна, народу шмат. У Маскве на такі канцэрт чалавек 15 прыйшло б. Людзі цікавяцца, гэта добра». Вакаліст чытаў тэксты на фоне чорна-белага фільма, паліў і піў гарэлку на сцэне – не самы добры прыклад, улічваючы, што паліць у клубе было забаронена. Іх музыка вылучалася з масы – расійскі фолк усё ж і павінен гучаць па-іншаму.
Donis
Апошнімі вышлі літоўскія госці Donis – хэдлайнеры фесту. Музыка іх вылучаецца разнастайнасцю, але ж тэма заўжды адна – вайна. Перад кожнай кампазіцыяй вакаліст перакладаў назву і караценька пераказваў сэнс песні.
«Усе тыя, каму блізкі наш светапогляд, нашы ідэі, наша музыка – нашы сябры. І мы спадзяемся, што з кожным годам іх будзе ўсё болей і болей» – выказаў свае спадзевы на будучыню арганізатар фестывалю Аляксей Дзермант.
на першым здымку – гурт Pragnavit