Турыстычная Беларусь: Кацярына Азарава

padarozha-y-milkayschiny

Першы здымак называеца «Падарожжа ў Мількаўшчыну». Дзень калi я зрабіла гэты фотаздымак быў асаблiва багаты на уражанні. У 40 кiламетрах ад Гародні ёсць адна мясцiна. Людзям, якiя не ведаюць аб ёй, крыху  «кажа» толькi ўказальнік «Сядзiба Э. Ажэшкi» на шашы Гродна-Мінск. Раней мне нiколі не даводзiлася там бываць, а сёння выпадкова заехалi. У маім ЖЖ ёсць серыя здымкаў «Падарожжа ў Мількаўшчыну». На месцы, дзе нарадзiлася знакамiтая пiсьменнiца, нiчога, акрамя валуна i галавы нейкай жывёлiны, я не знайшла, на жаль…

zamak

Другi здымак усiм знаёмы «Ружанскi замак – помнiк застылы ў руiнах».

melnitsya

I апошняя карцiнка называецца «Нiчога не круцiцца, нiчога не верцiца». Стары млын на раце Ласасянка (што ў Гароднi) каля возера «Юбiлейнае» быў пабудаваны ў канцы 19 стагоддзя. Некалi на гэтым млыне круцiлiся жорны, i ён забяспечваў насельнiцтва мукой, а зараз падлеткi сустракаюць там Halloween.

Адзін каментар

  1. # 28 верасня 2009 12:47
    глеб

    замак не Пружанскі, а Ружанскі

Ваш каментар