Прэзентацыі “Кірмаш праектаў. Музыка”, Берасце, 25 кастрычніка 2013 г.
1. Зміцер Назараў, прома-суполка “Зала чакання” – дабрачынны праект “Падаруй дзецям сонца”
У нашыя часы складаных як ніколі грамадскіх адносін мы не маем права забывацца на міласэрнасць: заўсёды недзе блізу нашай рэчаіснасці жывуць тыя, каму патрэбная нашая дапамога. Як гэта спалучаецца з развіццём разнастайнай беларускай музыкі і фестывальным рухам у краіне, расказвае і паказвае Зміцер Назараў. Калі Вас зацікавіць ідэя і Вы знойдзеце, чым можаце пасадзейнічаць рэалізацыі бясспрэчна вартай ідэі, пішыце на hardzones@gmail.com.
2. Канстанцін Маркаў, прома-суполка “Зала чакання” – Музычны конкурс, медыйны праект
Ідэя медыйнага праекта, мэта якога – падтрымка музычна і вакальна адораным берасцейцаў, стварэнне і папулярызацыя якаснай беларускай папулярнай музыкі, як гэта адбываецца на тэлешоў кшталту “Україна мае талент”. Аўтары-ініцыятары шукаюць пляцоўку, спонсараў, валанцёраў і крэатыўных людзей у сваю каманду. Зацікаўленыя? Пішыце на hardzones@gmail.com.
3. Кася Ішчык, прома-суполка “Зала чакання” – музычны фестываль Men’s Fest
Ужо вядомы аматарам добрай беларускай не-папсы сярод берасцейцаў іжыхароў украінска-польскага памежжа фестываль. Як і кожнаму паважаючаму сябе праекту, фестывалю трэба расці далей і развівацца, таму да супрацы запрашаюцца людзі з нетрывіяльнымі творчымі ідэямі, спонсары і валанцёры. З ўдакладняючымі пытаннямі і прапановамі можна пісаць на hardzones@gmail.com.
4. Арцемій Панькоў – “Музей электроннай музыкі”
Ураджэнец Брэста, які працуе і жыве зараз безадносна межаў як такіх, прадставіў адпаведны праект: Музей электроннай музыкі. Праект з цягам часу плануецца здзейсніцца ў двух формах: віртуальнай (вялікі шлях ужо пройдзены) і матэрыальны. Калі ў рэальнага Музея будзе свій фізічны адрас (і тут без межаў не абыйдзецца), то віртуальны змогуць наведаць аматары электроннай музыкі з любой краіны. Арцемій шукае валанцёраў і экспертаў, якія дапамогуць у сістэматызацыі інфармацыі пра тэхна, драм-н-бэйс, хаус, даўнтэмпа і іншыя жанры электроннай музыкі. Звязацца з аўтарам можна па імэйле: artem.pankov@list.ru.
5. Яўген Скрабец і Яўген Скрабутан – праект “Zrobliena u Bielarusi”
Адзін з найбольш цёпла прынятых праектаў на “Кірмашы” – канцэрт гародненскага гурта DZECIUKI і выставу-продаж брэнду моладзевага адзення LSTR. Праект мае мэтай пераасэнсаваць нацыянальныя традыцыі ў актульаных сучаснаму жыццю формах, а менавіта – пашырыць магчымасці актыўна мыслячым маладым людзям выказваць сваю пазіцыю адносна сваёй беларускасці ў сваім знешнім выглядзе, спалучаючы са зместава адпаведнай жывой музыкай. Аўтар – skrabutan@gmail.com; skrabuniec@gmail.com
6. Інга Воран – Фестываль “Рок-вясна”, Пружаны
Інга Воран – чалавек, які ведае гэты фестываль як ніхто іншы, таму што адзіная прайшла праз яго арганізацыю на працягу ўсіх трох год. Прэзентацыя ўскрывае скаладаныя рэаліі правядзення, а з другога боку, і неабходнасць буйнога музычнага мерапрыемства ў малым горадзе. Для таго, каб Фестываль працягнуў сваё жыццё, Інга шукае паплечнікаў, спонсараў для прадастаўлення апаратуры і пакрыцця выдаткаў на прывоз якасных беларускіх гуртоў. Калі вы хочаце і маеце што прапанаваць, звяжыцеся з Інгай па кантактах у прэзентацыі.
7. Праект-госць: Уладзімір Булаўскі (Віцебск, культурная прастора Vitebsk4me) – No Logo Fest
Амбітны праект, які прыехаў на “Кірмаш” з Віцебска, ладзіцца камандай прома-суполкі No Logo з мэтай папулярызацыі якаснай альтэрнатыўнай музыкі свайго рэгіёну. У далейшым феcтываль плануе пашырацца да міжрэгіянальнага ўзроўню, таму да супрацоўніцтва запрашаюцца музыкі, канцэртныя арганізатары і ўсе добрыя людзі, якія хочуць далучыцца да арганізацыі фестываля.
Для гэтага можна напісаць на імэйл bulavskiv@gmail.com.