Клуб настольных гульняў у Віцебску – Станіслаў Сілкоў
Мэты: выцягванне гараджан з віртуальнага ў рэальнае жыццё, распрацоўка гульняў, адаптацыія папулярных настольных гульняў да беларускасці па змесце і мове, стварэнне настальгічнай пляцоўкі для дзяцей 90-х.
Шукае: кансультацыю ад дасведчаных людзей, сродкі на новыя гульні або старыя ў любым стане ў якасці падарунак.
2. Моладзевы эксперыментальны тэатральны Цэнтр г.Віцебска і Віцебскага раёна – Юры Іваноўскі
Мэты: “вырошчванне” і прасоўванне беларускіх аўтараў “новай драмы”, аб’яднанне творчай моладзі, зацікаўленай ў папулярызацыі сучаснага эксперыментальнага мастацтва.
Шукае: прафесійных і не прафісійных аматараў тэатральнага мастацтва, маладых літаратараў, мастакоў, рэжысёраў, інфармацыйных партнёраў.
3. “Азбука-саматканка”, кніжка для дашкольнікаў і іх бацькоў – Святлана Баранкоўская
Мэта: выданне сучаснай кнігі для сямейных заняткаў дарослых з дзецьмі.
Шукае: дапамогу ў ацэнцы выдання кнігі, выдаўцоў і спонсараў, зацікаўленых у рэалізацыі праекта.
4. Серыя плакатаў “Віцебск сярэднявечны” – Ігар Дураў
Мэты: з дапамогай друкаванай прадукцыі (плакаты, паштоўкі) данесці гараджанам старонкі слаўнай гісторыі Віцебска, а ў перспектыве стварэнне “Ілюстраванай гісторыі Віцебска” – альбому ў суаўтарстве з гісторыкамі і археолагамі.
Шукае: падтрымку ўладаў, спонсарскую дапамогу.
5. Фестываль вулічнай музыкі – Вольга Бізікава, vitebsk4me
Мэта: правядзенне штогадовага Фестываля вулічнай музыкі ў Віцебску, стварэнне новага гарадскога брэнда.
Шукае: інфармацыйную і спонсарскую падтрымку, зацікаўленасць гарадской адміністрацыі ва ўзгадненні мерапрыемства.
6. Фестываль манументальнага вулічнага мастацтва “Закатка” – Максім Самасевіч
Мэта: за сем дзён упрыгожыць Віцебск галерэяй з 10 манументальных пано.
Шукае: партнёраў для фінансавай падтрымкі праекта, дапамогі ва ўзгадненні малюнкаў у гарадскім аддзеле архітэктуры.
7. Аднаўлене “Свята ветру” (фестываля паветраных змеяў) у Віцебску – Алесь Замкоўскі, vitebsk4me
Мэты: арганізацыя актыўнага адпачынку для гараджан і турыстаў, выяўленне ўнутранага крэатыву і актыўнасці віцяблян.
Шукае: людзей з новым ідэямі па развіцці фестываля, лаяльнасць гарадскіх уладаў, інфармацыйных партнёраў.