Алена
Макоўская
БУДЗЬМА
САБОЮ!
Алена Макоўская. Нарадзілася ў Кобрыне, што на Берасцейшчыне. Скончыла Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт і Акадэмію кіравання пры Савеце Міністраў.Кіраўнік Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” — арганізацыі, якая больш за два дзесяткі гадоў працуе з асяродкамі беларускай дыяспары ў розных краінах свету.
У “Бацькаўшчыну” Алена прыйшла ў 1992 годзе па абвестцы ў газеце на працу сакратара-рэферэнта і засталася там надоўга. Кіраўніком арганізацыі абраная на Пятым з’ездзе беларусаў свету ў 2009 годзе. Перад гэтым двойчы абіралася на пасаду старшыні Рады Згуртавання (2001–2009). Каардынатарка кампаніі “Будзьма беларусамі!”. Гадуе сына.
Алена лічыць, што “свабода — гэта быць сабой”, і пры гэтым дадае, што “свабода — гэта адказнасць”. Яе ўлюбёны дэвіз — “Не спыняцца!”.
Сайт ЗБС “Бацькаўшчына”
Інтэрв’ю з Аленай Макоўскай на tut.by