Аляксандр
Ждановіч

Будзьма
ў фокусе!

Фатограф. Нарадзіўся ў Мінску ў 1983 годзе. Збіраючыся стаць доктарам, ён аддаў медыцыне дзесяць гадоў жыцця. Але аднойчы ён кінуў 5 курс Медыцынскага ўніверсітэта і звольніўся з хуткай дапамогі: ён зразумеў, што «менш высакародная прафесія фатографа» займае яго куды больш.

Прафесійную дзейнасць пачынаў у якасці фатакора, здымаючы канцэрты для сайта «Еўрапейскага радыё для Беларусі». З 2010 — актыўны ўдзельнік кампаніі "Будзьма беларусамі!". Асвятляе для яе ўсе самыя важныя канцэртныя мерапрыемствы краіны. У 2009 у межах кампаніі зладзіў сваю першую выставу канцэртнай фатаграфіі. Менавіта ў гэтым жанры Аляксандр дамогся найбольшага поспеху, сумясціўшы спецыфіку рэпартажнай і мастацкай фатаграфіі.

Жанаты з журналісткай Ганнай Трубачовай, сумесна з якой робіць вялікія спецпраекты: "Нефармат" для газеты "Аўтабізнэс", "Захапленнi" для кампаніі "Будзьма беларусамi!" і самы важны праект — гадаванне двух сыноў.

Пазнаёміцца з работамі Аляксандра можна на сайце www.tarantino.by.
Будзьма ў фокусе!
Аляксандр Ждановіч