Анатоль
Лазар
Будзьма
дзёрзкімі!
Анатоль Лазар, дызайнер, рэкламіст, выдавец. Нарадзіўся ў вёсцы Станькава, што на Койданаўшчыне. Працоўны шлях пачынаў за станком на Дзяржынскім заводзе, пасля — адукацыя і праца фінансістам. У 1994 годзе прыехаў у Мінск, дзе зрабіў кар’еру ад прадаўца газет у электрычках да начальніка аддзела маркетынгу ў буйной міжнароднай кампаніі. Атрымаў новую адукацыю ў Брытанскім каралеўскім чартарным інстытуце маркетынгу, працаваў у Кіеве і Маскве.
Сузаснавальнік і выдавец музычнага інтэрнэт-парталу “Тузін Гітоў” (http://tuzin.fm). Партнёр і кіраўнік мінскай студыі рэкламы і дызайну “Адліга” (http://adliga.com).