Артур
Вакараў

Ну,
будзьма!

Графічны дызайнер.

Нарадзіўся, вучыўся, удзельнічаў, перамагаў.

Стваральнік, партнёр і нязменны мастацкі кіраўнік студыі двойчы дызайну “Адліга” (www.adliga.com). Працу ў “Адлізе” лічыць цяжкой і няпростай, але найцікавейшай для сапраўднага дызайнера. Цяжкой, бо трэба кожны дзень трымаць і нават падвышаць творчую планку. Найцікавейшай, бо такая праца не мае аніякіх забаронаў і абмежаванняў, апроч той самай планкі. Любіць рабіць дызайн для культурніцкіх праектаў кампаніі “Будзьма беларусамі!” і ўвогуле для культуры, таму што цалкам верыць у перамогу культуры над капіталам ды ў перасяленне душы мастака ў яго творы пасля апошняга інсульту (творы і разважанні пра адвечнае тут: http://arthur-vakarov.livejournal.com).

Любіць вольна творча самавыказвацца, дзеля чаго стварыў адзіную ў краіне фабрыку разумна-іранічнага беларускага дызайну, прадукцыю якой можна агледзець і набыць ва ўласнай краме дызайнаў (www.aaaooo.by).

Чынны ўдзельнік кампаніі “Будзьма беларусамі!”.
Ну, будзьма!
Артур Вакараў