Анка
Упала

Будзьма
вавёркамі!

Анка Упала — аўтарка кнігі кароткай прозы і вершаў «Дрэва Энталіпт» (2012), перакладчыца мастацкай літаратуры. Нарадзілася ў Магілёве, скончыла факультэт замежных моваў Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Пераможца літаратурнага конкурсу імя Данііла Хармса (Санкт-Пецярбург, 2007), фіналіст конкурсу маладых літаратараў імя Карласа Шэрмана (Мінск, 2009), дыпламант прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча ў намінацыі «Проза» (2011).

Апавяданні і вершы публікаваліся ў зборніку «Святая праўда ды іншыя казкі» (2009), беларускай літаратурнай перыёдыцы, шведскай анталогіі перакладаў сучаснай беларускай літаратуры «Беларусь — літаратурнае падарожжа» (Стакгольм, 2011).

Кніга «Дрэва Энталіпт» у фармаце Epub ). Пераклады ў часопісе перакладной літаратуры «ПрайдзіСвет».
Будзьма вавёркамі!
Анка Упала