Алесь
Плотка
Будзьма
сімвалічнымі!
Шоумэн і вядоўца. Крыэйтар і каардынатар культурніцкіх праектаў.Нарадзіўся ў чарнобыльскай зоне за савецкім часам. Характэрны выхадзец гомельскага андэрграўнду; характар стойкі, нардычны. У супрацы з шэрагам беларускіх гуртоў быў заўважаны як выканаўца, аўтар (суаўтар), перакладчык і стыль-кансультант. Выступае пад псеўданімам Байсан.
Лаўрэат прэміі часопіса “Дзеяслоў” “Залаты апостраф” за дэбютную падборку ў часопісе, дыпламант Беларускага ПЭН-Цэнтра; друкуецца ў перыёдыцы.