Эдуард
Акулін

БУДЗЬМА
СПЕЎНЫМІ!

Эдуард Акулін. Паэт і бард. Перакладчык. Нарадзіўся ў 1963 годзе ў вёсцы Вялікія Нямкі на Веткаўшчыне. Закончыў гісторыка-філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны і аспірантуру Інстытута літаратуры НАН Беларусі.

Адзін з першых у Беларусі вучыў, што айчынная паэзія — надзвычай спеўная, зрабіўшыся адным з пачынальнікаў бардаўскага руху. Альбомы “Мая Крывія” і “Як яна і я” — сонечныя цаглінкі ў падмурак музыкі беларускіх менестрэляў. Эдуард Акулін наведаў з акустычнымі канцэртамі ці не кожны беларускі горад.

Акулін-паэт стварыў драматычную містэрыю “На Каляды”. Выдаў зборнікі вершаў “Пяшчота ліўня”, “Крыло анёла”, “Радно”, “Непрычалены човен” і “Вітражы”. У яго даробку перакладчыка дзіцячая кніга “Маленькае Я — гэта Я”.

Эдуард Акулін — галоўны рэдактар літаратурнага часопіса для моладзі “Верасень”, а таксама намеснік старшыні Саюза беларускіх пісьменнікаў. Слухаць і глядзець песню Эдуарда Акуліна “Янка Купала”

Запампаваць песні Эдуарда Акуліна
БУДЗЬМА СПЕЎНЫМІ!
Эдуард Акулін