Міхал
Анемпадыстаў
БУДЗЬМА
НАРОДНЫМІ!
Міхал Анемпадыстаў. Паэт і мастак. Быў чынным ўдзельнікам кампаніі “Будзьма беларусамі!”
Нарадзіўся ў Мінску.
У дзяцінстве Міхал марыў стаць заолагам і шукальнікам скарбаў, але паступіў у мастацкую вучэльню і вывучыўся на мастака-дызайнера. Рабіў плакаты, паштоўкі, вокладкі для кружэлак, і нават беларускамоўны дызайн для гарэлак. У сярэдзіне 90-х напісаў колькі тэкстаў для гурта “Новае неба” — для песняў, якія зрабіліся гімнамі пакалення: “Мая краіна” і “Чаканне Калядаў”. Гэтак Міхал стаў рок-паэтам. Яго “Народны альбом” (у суаўтарстве з тузінам выдатных беларускіх музыкаў) — ці не самая запатрабаваная рок-кружэлка ў нашай краіне; у ім Міхал фактычна аднавіў (а шмат кажа, што прыдумаў) адметную і яскравую атмасферу заходнебеларускага мястэчка 30-х гадоў.
Серыя анімаваных паштовак “Будзьма з беларускімі святамі”, намаляваных Міхалам.