Ігар
Варашкевіч
БУДЗЬМА
РОК-Н-РОЛЬНЫМІ!
Ігар – бацька беларускага рок-н-рола. “Крама” – ці не адзіны вядомы гурт у Беларусі, што моцна трымаецца ў сваёй творчасці блюз-рокавай плыні. Аўтар класічных рокавых хітоў "Бяжы, бяжы, хлопец", "Выпі са мной да дна”, "Гомельскі вальс", "Што дапаможа нам", "Камендант". Нарадзіўся ў Баранавічах. Актыўна заняўся музыкай у 1982 годзе. Зрабіўся адным з заснавальнікаў гурта "Бонда", у 1991 годзе ўзначаліў гурт "Крама".
Ігар кажа, што мода мяняецца, а рок-н-рол застаецца. Застаецца з намі і "Крама", пераможца фестывалю "Басовішча" (1992), уладальніца вялікай рок-кароны (намінацыя "Гурт года") на "Рок-каранацыі – 1994", першага месца на конкурсе фестывалю "Поколение" (Расія, 1994), прызу ў намінацыі "Альбом года" ("Хавайся ў бульбу") на "Рок-каранацыі – 2001". Ігар скончыў Беларускую акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці “Інтэр’ер і абсталяванне”. Мае сына.
Чынны ўдзельнік кампаніі “Будзьма беларусамі!”.
Слухаць песні “Крамы” на “Тузіне Гітоў”.
Чытаць інтэрв’ю з Ігарам пра ягоныя музычныя захапленні і блюзавыя карані.