Руся
БУДЗЬМА
ЗАПАЛЬНЫМІ!
Спявачка і даследніца беларускіх архаічных спеваў. Нарадзілася на Палессі ў вёсцы Церахоўка. Скончыла факультэт міжнародных адносін БДУ па спецыяльнасці “перакладчык”, вучылася ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце на даследчыка візуальнай прасторы.Музыкай займаецца з 15 гадоў. Вакалістку рок-гурта “Indiga” Русю прызналі пераможцай фестывалю “Басовішча” (2003), а на цырымоніі “Рок-Каранацыя — 2005” яна атрымала званне рок-князёўны. Разам з Лявонам Вольскім і Уладзімірам Пугачом брала ўдзел у супольным музычным праекце “Такога няма нідзе” (2009).
Сёння Руся займаецца музыкай, якая грунтуецца на архаічнай культуры, але гучыць сучасна. Спявачка выкарыстоўвае найноўшую электронную музыку як універсальную мову. Гэта ўсё для таго, каб зрабіць беларускую культуру больш зразумелай міжнароднай аўдыторыі. З 2007 года шчыльна працуе з фольк-музыкай, робіцца салісткай гурта “Akana”.
Праз беларуска-швейцарскі праект Kazalpin, заснаваны ў 2010 годзе, паспяхова расказвае свету пра беларускую культуру моваю сучаснага джазу.
У 2011 заснавала сольны праект Shuma, у якім спалучае народныя спевы з электронным гучаннем. Адчувае сябе чалавекам, які ўмее выкрасіць запал у іншых, закаханай у культуру сваёй краіны жанчынай.
Руся — голас пакалення не толькі ў музыцы. Як перакладчыца і акторка дубляжу агучвае па-беларуску замежныя стужкі і мультфільмы. А на некаторых беларускіх вакзалах чуваць абвесткі, агучаныя Русіным голасам.
Чынная ўдзельніца кампаніі “Будзьма беларусамі!”.
Слухаць песні Русі на партале “Тузін гітоў”
Слухаць “Шума”— медытацыю ад Русі на сайце праекта.