Уладзімір
Шаблінскі
БУДЗЬМА
ЭНЕРГЕТЫЧНЫМІ!
У выпускніка Мінскага энергетычнага тэхнікума музычнага прадусара Уладзіміра Шаблінскага поўныя бакі энергіі. У маладосці ён спяваў у панк-гурце “Шабаш”, вёў музычныя праграмы на Радыё Бі-Эй. Шмат гадоў ён быў дырэктарам легендарнага рок-гурта NRM і заснаваў канцэртнае агенцтва “Лінія гуку”.Потым пастанавіў, што адраджэнне краіны можа адбыцца толькі тады, калі пачне развівацца сельская мясцовасць. Тады купіў сядзібку ў вёсцы на Валожыншчыне, даў сядзібе імя на французскі манер, Шаблі, і зрабіў яе Меккай для аматараў этнамузыкі і року. Штогод на вольным паветры тут ладзяцца канцэрты “на траве”.
Нарадзіўся ў Мінску. Скончыў Мас-медыя-цэнтр пры ЕГУ.
Зайсці на афіцыйную старонку агенцтва "Шаблі" в facebook
Чытаць інтэрв’ю з Уладзімірам Шаблінскім на сайце budzma.org
Глядзець відэаролік пра побыт аграсядзібы “Шаблі” на “Новая Еўропа-TV”