Віталь
Супрановіч

Будзьма
слухаць сваё!

Віталь Супрановіч. Нарадзіўся ў Мінску.

У 1997 годзе будучы прадусар і мэнэджар культуры скончыў вышэйшую вучэльню па спецыяльнасці “станочнік шырокага профілю”. У 2003 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтва па спецыяльнасці “Мэнэджмент сацыяльна-культурнай сферы”. Абараніў дыплом па тэме “Канцэртна-гастрольная дзейнасць у сферы беларускай рок-музыкі”.

Віталь лічыць, яму пашчасціла, што гады станаўлення ягонай асобы прыпалі на час станаўлення Беларусі як незалежнай дзяржавы. Гэта быў час, калі ў радыйным і тэлевізійным эфіры можна было пачуць рок-гурты “Мроя”, “Бонда”, “Уліс”.

У 1996 годзе Віталь заснаваў грамадскую ініцыятыву “Беларуская Музычная Альтэрнатыва” (БМАgroup). БМАgroup, якая дзейнічае пры Таварыстве беларускай мовы імя Францішка Скарыны, папулярызуе і прасоўвае сярод слухачоў і экспертаў беларускую музыку. Віталь прадусуе некалькі гуртоў і з’яўляецца арганізатарам шматлікіх канцэртаў па ўсёй Беларусі. Аўтар слогана: “Слухай сваё!”. Чынны ўдзельнік кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Афіцыйная старонка БМАgroup: http://belmusic.org/

Сачыць за Віталём на фэйсбуку

Чытаць інтэрв’ю з Віталём не сайце experty.by
Будзьма слухаць сваё!
Віталь Супрановіч