У кастрычніку ў боце «Будзьма разам!» (@Budzma_razam_bot) у абвестцы пра мерапрыемства клуба «Lićviny» «Курс маладога байца ў Вільні» быў памылкова ўказаны адрас CreateCulture Space, прасторы, якая не мела нічога агульнага з арганізацыяй і правядзеннем згаданай іпрэзы. Мы прыносім прабачэнні калектыву CreateCulture Space і нашым чытачам за такую недапушчальную недакладнасць.
Выраз «не сядзець у тэлефоне» падчас урока зайграў новымі фарбамі: у школах Ваўкавыска збіраюцца правяраць тэлефоны навучэнцаў. Тое самае раней было ў Рагачове. Гучыць жудасна, але... ці раней у нашай школе ўсё было добра?
«...Мяне запыталі: Што такое Беларусь? Гэта тое, дзе яшчэ жыве Савецкі Саюз? Гэта частка Расеі, Тыпу нейкае акругі?» — гэта словы зь песьні Лявона Вольскага «Беларусь не Лукашэнка». І гэта сытуацыя, зь якой сутыкаўся, бадай кожны з нас — асабліва за мяжою альбо нават і ў Менску, сустрэўшы, скажам, турыстаў з Расеі: маўляў, Беларусь — гэта частка Расеі, у вас тут усё, як у Расеі і г. д. У сваёй рубрыцы «Прыдарожны пыл» Валера Руселік, скрывіўшыся ад гідоты, на канкрэтных лічбах адказвае на пытаньне, чаму ж нас, беларусаў, часьцяком называюць... расейцамі
Што такое дабрачыннасць і калі яна з’яўляецца? Пра пазітыўныя і негатыўныя моманты сённяшніх дабрачынных збораў піша пісьменнік і публіцыст Алесь Кіркевіч. Дайце грошай: на лекаванне, кватэру, адваката, канцэрт, пахаванне, арганізацыю дабрачыннага канцэрту для аплаты пахавання... Гаворка пра дабрачынныя зборы на рэлакантаў, пацярпелых ад рэпрэсіяў, якія маюць купу праблем. І ўсё часцей зборы суправаджаюцца рэплікамі: «а ёй навошта?», «дык ён здаровы», «а каму зараз лёгка?..»
Унікальны па сваёй форме касцёл у стылі віленскага барока, колішняя ўніяцкая царква, што захавалася ажно з XVIII стагоддзя, рэшткі сінагогі, якую наведваў стваральнік сучаснага іўрыту Эліэзэр Бэн-Егуда — і гэта яшчэ не ўсе цікавосткі, якія можна пабачыць у невялікай беларускай вёсцы на Шаркаўшчыне. Гаворка пра вёску Лужкі, якой сёлета спаўняецца 510 гадоў. Туды і прапануем скіравацца ў нашай віртуальнай вандроўцы
У музеях Германавічаў, што на Шаркаўшчыне, сабрана мноства каштоўных артэфактаў. Таксама гэтае невялікае паселішча мае багата архітэктурных каштоўнасцяў, пра якія мы і распавядзем у сённяшняй вандроўцы: велічны касцёл ХVIII стагоддзя пабудовы, шыкоўны палац роду Шырынаў у стылі класіцызм, стараверскую царкву, два музеі са спадчынай Язэпа Драздовіча і шмат іншых цікавостак
Сёння ў нашай традыцыйнай вандроўцы наведаем месцы, з якіх можна пабачыць найбольш маляўнічыя краявіды на гарады, мястэчкі ці прыродныя цікавосткі Беларусі. На некаторыя з іх уваход вольны, на некаторыя за сімвалічную плату ці квіток у музей. Такім чынам наведаем некалькі абласных цэнтраў, першую сталіцу ВКЛ, «гару» сярод азёраў і іншыя прыгожыя для фота і насалоды даляглядамі мясціны.
Выйшаў новы выпуск гістарычнага серыяла «Сармат», прысвечанага шляхецкай культуры ў розных яе аспектах: як жылі, за што жылі, пра што думалі і марылі нашы продкі-шляхцічы.
Ці праўда, што Станіслаў Аўгуст Панятоўскі «пахаваў» Рэч Паспалітую? Эстэт, фантазёр і бабнік — або рэфарматар і палітык у палоне абставінаў? Стасункі караля з Кацярынай ІІ: ад кахання да Realpolitik. Чаму не стаў на чале супраціву і не любіў Касцюшку? Ці меў шанец уратаваць дзяржаву? Памёр сам ці быў атручаны?