Будзьма разам!
рэгістрацыя
RSS LiveJournal Twitter

Навіны "Будзьма!"

Сустрэча з галоўным рэдактарам часопіса “Верасень” Эдуардам Акуліным

ул. інф. | 1 верасня 2010 | Навіны "Будзьма!" | Каментароў няма
2 верасня ў СШ №32 г. Мінска (вул. Данілы Сердзіча, 26) пройдзе сустрэча з паэтам і бардам, галоўным рэдактарам часопіса "Верасень" Эдуардам Акуліным. Сустрэча прысвечана прэзентацыі другога нумара часопіса "Верасень". Пачатак -- а 13-ай гадзіне. Далей »

Выстава Алеся Квяткоўскага “Гульня фарбамі”

ул.інф. | 31 жнiўня 2010 | Навіны "Будзьма!" | Каментароў няма
4 верасня 2010 у межах агульнанацыянальнай кампаніі «Будзьма беларусамі!» у Пастаўскім доме рамёстваў у 16.30  адбудзецца адкрыццё мастацкай выставы «Гульня фарбамі» Алеся Квяткоўскага. У праграме: выступ мастака, канцэрт аўтарскай песні Вікторыі Іллінскай, прэзентацыя дакументальнага фільма «Валанцёры» аб працы валанцёрскага летніка Таварыства аховы помнікаў у Паставах у 2008 г. Далей »

Зміцер Вайцюшкевіч у Пружанах і Кобрыне

Зміцер Вайцюшкевіч — Пружаны! Час і месца Горад Пружаны, Беларусь Адрас: Савецкая, 50 Пачатак: 16 верасня 2010, 19:00 Заканчэнне: 16 верасня 2010, 21:00 Далей »

Урок паэзіі з Эдуардам Акуліным і Леанідам Дранько-Майсюком

ул.інф. | 25 жнiўня 2010 | Навіны "Будзьма!" | Каментароў няма
Урок паэзіі ў Дзень ведаў правядуць 1 верасня Эдуард Акулін і Леанід Дранько-Майсюк у Мінскай дзіцячай бібліятэцы №6 (вул. К.Лібкнехта, 98). Пачатак аб 11-й гадзіне. Далей »

Адбыліся выступы Змітра Бартосіка

Адбыліся выступы Змітра Бартосіка
31 ліпеня і 1 жніўня ў межах кампаніі «Будзьма беларусамі!» адбыліся выступы Змітра Бартосіка перад удзельнікамі двух моладзевых летнікаў. Далей »

З метадычнымі парадамі па Аршаншчыне

З метадычнымі парадамі па Аршаншчыне
20 жніўня 2010 у межах кампаніі «Будзьма беларусамі!» адбылася чарговая рэгіянальная паездка, прысвечаная правядзенню кансультацыйных сустрэч і круглых сталоў па праблеме аховы гістарычна-культурнай спадчыны. Далей »

Сустрэчы ў лагеры "Дружба"

ул. інф. | 20 жнiўня 2010 | Навіны "Будзьма!" | Каментароў няма
 Сустрэчы ў лагеры “Дружба”
Двума сустрэчамі ў лагеры адпачынку “Дружба” 17 жніўня закончылі свой летні літсезон Эдуард Акулін і Леанід Дранько-Майсюк. Далей »

Шоў Беларушчыны

ул. інф. | 20 жнiўня 2010 | Навіны "Будзьма!" | Каментароў няма
Шоў Беларушчыны
18 жніўня ў дзіцячым аздараўленчым лагеры імя “Гастэла” адбылося Шоў Беларушчыны, прымеркаванае да закрыцця трэцяй змены. У мерапрыемстве, якое адбывалася з 14.00 да 15.00, прынялі удзел першы, другі і трэці атрады. Прыемным сюрпрызам было і тое, што актыўны удзел прынялі не толькі дзеці, а і дарослыя: выхавацелі і важатыя атрадаў. Увесь час, пакуль адбывалася праграма, не сціхалі эмоцыі і апладысменты адзін аднаму ўдзельнікаў шоў, што зацікавіла і персанал лагера, бо праграма адбывалася на вольным паветры. Лепшыя удзельнікі атрымалі падарункі ад кампаніі Будзьма: стылёвыя торбачкі, майкі, а таксама значкі і паштоўкі. Дзецям так спадабалася мерапрыемства, што яны папрасілі правесці Шоў Беларушчыны ў іх школах. Кіраўніцтва лагера выказала падзяку за правядзенне Шоў Беларушчыны і запарасіла правесці праграму на наступны год. Далей »

Уздоўж Ліпічанскай пушчы

паводле арганізатараў | 17 жнiўня 2010 | Навіны "Будзьма!" | Каментароў няма
Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры і Антон Астаповіч запрашаюць у сяброўскае падарожжа 12 верасня 2010 г. у межах агульнанацыянальнай кампаніі “Будзьма беларусамі” па маршруце: Правыя Масты – сядзібна-паркавы комплекс 19 ст. Белавічы  -  Пакроўская царква 1822 г. з рысамі барока і класіцызма. Струбніца (Плябанаўцы)  –  драўляны касцёл Святой Троіцы 1740 г.  у барочным  стыли, водны млын, рэшткі сядзібы. Пескі  –  нэагатычны касцёл Маці Божай Ружанцовай 1918 г.,  Мікольская царква кан. 19 ст. Самуйлавічы Дольныя  – Мікольская царква перш. пал. 19 ст. Класіцызм. Мікелеўшчына – Успенскі касцёл 1823 г. у класічным стылю. Вялікая Рагозніца  – сядзіба Прушынскіх  сяр. 19 ст.,  Касцёл Панны Марыі ў стылю мадэрн 1926 г. Крамяніца  –  Касцёл Божага Цела, званіца, брама і агароджа. Усё 17 ст. у стылю рэнесанс. Кантакты: +375 29 111 73 32 +375 17 262 73 43 Падрабязней Далей »

Вандроўка па Дняпроўска-Сожскім міжрэччы

Вандроўка па Дняпроўска-Сожскім міжрэччы
15 жніўня 2010 адбылася чарговая краязнаўчая вандроўка, зладжаная Беларускім добраахвотным таварыствам аховы помнікаў гістрыі і культуры ў межах агульнанацыянальнай кампаніі «Будзьма беларусамі!» па найцікавейшых мясцінах нашай Бацькаўшчыны. Далей »

Напісаць

Праекты

Наша ўсё

Феерверкі пад даждом (фотарэпартаж з “Навальніцы”)

Аляксандр (Tarantino) Ждановіч | 28 жнiўня 2010
Феерверкі пад даждом (фотарэпартаж з Навальніцы)
27-28 жніўня ў Беларусі праходзіць другі міжнародны фестываль феерферкаў "Навальніца". Далей »

Свой погляд

Калі б Беларусь мела сваё мора…

andre-boehm.livejournal.com | 31 жнiўня 2010
Калі б Беларусь мела сваё мора...
Пасьля шасьцігадовага побыту ў Рэспубліцы Беларусь і праз 14 гадоў з моманту маіх першых кантактаў з гэтай краінай я трапіў – не зусім выпадкова – у горад Ольдэнбург. Ольдэнбург - гэта горад са 160000 жыхароў у фэдэратыўнай зямлі Ніжняя Саксонія ў Паўночнай Нямеччыне, дзесьці за 40 км ад г. Брэмэн. Далей »