У Мінску памерла 85-гадовая Валянціна Барадуліна, удава народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна. Пра гэта паведаміла «Люстэрка», спасылаючыся на прэзідэнтку Беларускага ПЭН-Цэнтра Таццяну Нядбай.
Нацыянальныя стэрэатыпы — рэч упартая. Які б ты ні быў у жыцьці, пра цябе адразу складуць шаблённы партрэт, як толькі даведаюцца пра тваю нацыянальнасьць. Вось мы, беларусы — якія? Працавітыя, законапаслухмяныя, талерантныя, маўклівыя, спакойныя і г. д. Хоць насамрэч любы з нас можа не трапляць пад усе гэтыя акрэсьленьні альбо мець знаёмых беларусаў, якія цалкам ім супярэчаць. Сёньня ў сваёй рубрыцы «Прыдарожны пыл» Валера Руселік разважае пра адзін з нашых нацыянальных стэрэатыпаў, а менавіта — пра маўклівасьць беларусаў. І калі вам, шаноўныя чытачы, ёсьць што дадаць да гэтых развагаў, то не маўчэце і абавязкова выказвайцеся!
Калі аднойчы рэжым у Менску нарэшце абрынецца, што будуць казаць у сваё апраўданне ўсе сённяшнія яго памагатыя? Ці з’явяцца шматкіламетровыя заторы на дарогах да Менску, калі беларусы будуць вяртацца з эміграцыі дадому, як сёння заторы ўтварыліся на дарогах у Дамаск? З нагоды падзення рэжыму Асада Лявон Вольскі праводзіць паралелі паміж рэжымамі ў Дамаску і ў Менску ды марыць пра светлую будучыню Беларусі
Сяргей Дубавец нядаўна назваў сваё пакаленне апошінм, якое магло прачытаць усё, напісанае па-беларуску. Літаральна ўсё: паэмы, казкі, раманы, навуковыя працы, нават перыёдыку. Зараз беларускага кантэнту настолькі шмат, што не здолееш. Як ні круціся.
Валуны здаўна мелі сакральнае значэнне для шматлікіх пакаленняў нашых продкаў. Некаторыя з іх да сёння людзі надзяляюць надзвычайнымі якасцямі, лічаць лекавымі і распавядаюць пра цуды, здзейсненыя дзякуючы ўшанаванню камянёў. Так яно ці не, наўрад ці магчыма дакладна сцвярджаць, але пабачыць гэтыя помнікі на ўласныя вочы сапраўды варта. У сённяшняй віртуальнай вандроўцы раскажам пра 5 месцаў, дзе захаваліся найбольш шанаваныя валуны ды ўзгадаем некалькі звязаных з імі легендаў.
Унікальны па сваёй форме касцёл у стылі віленскага барока, колішняя ўніяцкая царква, што захавалася ажно з XVIII стагоддзя, рэшткі сінагогі, якую наведваў стваральнік сучаснага іўрыту Эліэзэр Бэн-Егуда — і гэта яшчэ не ўсе цікавосткі, якія можна пабачыць у невялікай беларускай вёсцы на Шаркаўшчыне. Гаворка пра вёску Лужкі, якой сёлета спаўняецца 510 гадоў. Туды і прапануем скіравацца ў нашай віртуальнай вандроўцы
У музеях Германавічаў, што на Шаркаўшчыне, сабрана мноства каштоўных артэфактаў. Таксама гэтае невялікае паселішча мае багата архітэктурных каштоўнасцяў, пра якія мы і распавядзем у сённяшняй вандроўцы: велічны касцёл ХVIII стагоддзя пабудовы, шыкоўны палац роду Шырынаў у стылі класіцызм, стараверскую царкву, два музеі са спадчынай Язэпа Драздовіча і шмат іншых цікавостак
На што спадзяваліся паўстанцы 1863 года, калі выступілі супраць Расіі? Чаму сяляне з недаверам паставіліся да паўстання? Ці ўдалося інсургентам стварыць рэгулярную армію? Чым імперыя адказала на апошні збройны выступ шляхты Рэчы Паспалітай? Партызаны, рэйкавая вайна і спаленыя вёскі. Самае важнае пра паўстанне 1863-1864 гадоў
Народныя забабоны — рэха сівой мінуўшчыны, архаіка, якая надалей застаецца з намі. Чаму нельга глядзецца ў разбітае люстэрка? Чаму нельга дарыць нож, а калі падае лыжка — нехта спяшаецца ў госці? Ці ёсць рацыянальныя прычыны не выносіць смецце ўвечары? Або — глянуць у люстэрка перад тым, як сыходзіш з дому? Тлумачым у нашым відэа