Напрыканцы чэрвеня ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча (г. Мінск) з поспехам прайшоў першы музейны hand-made фестываль “Поруч…”. Ён атрымаў шырокі розгалас сярод аматараў сучаснага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, а таксама знайшоў добрую падтрымку ў сродках масавай інфармацыі. Постфактум паступіла вялікая колькасць тэлефанаванняў з пажаданнем поспехаў і просьбамі як мага хутчэй правесці наступны фэст.
Для таго, каб прыцягнуць увагу і надаць імпульс такому цікаваму і запатрабаванаму кірунку, арганізатары вырашылі правесці шэраг hand-made імпрэз, прымеркаваных да кожнага сезона, з выніковым фестывалем улетку.
Такім чынам, восенню…
Усіх, хто жадае ўбачыць, як ствараюцца непаўторныя рэчы, пазнаёміцца з сакрэтамі майстэрства, а таксама сваімі ўласнымі рукамі паспрабаваць зрабіць што-небудзь незвычайнае:
Літаратурны музей Максіма Багдановіча
запрашае прыняць удзел у творчым марафоне
“10.10.10… і гэтак далей…”
Імпрэза адбудзецца – не здзіўляйцеся: 10.10.10
(10 кастрычніка 2010 года)
Імпрэза пачнецца – трымайцеся: 10.10.10
(у 10 гадзін 10 хвілін 10 секунд)
Імпрэза працягнецца (калі хопіць сіл): 10.10.10
(дзесяць гадзін…)
Праграма імпрэзы:
10.10. – урачыстае адкрыццё творчага марафона
10.10. − 17.00. − майстар-класы па hand-made:
– выраб аўтарскіх упрагожванняў, лялек;
– валянне поўсці;
– бісерапляценне;
– вышыўка;
– пластыка;
– арыгамі і г.д.
17.00. – 18.00 – выстаўка-кірмаш аўтарскіх работ
18.30. − 20.10. − музычная імпрэза, удзел у якой бяруць гурты Alta Mente, Ох.Ра
11.00, 14.00, 17.00 – экскурсіі па музейнай экспазіцыі
г. Мінск, вул. М.Багдановіча 7 “А” (Траецкае прадмесце)
Тэлефоны для даведак: 8 (017) 334-42-69, 8 (029) 850-73-27 (Міша)
e-mail: maksimbagdanovich@rambler.ru
Уваход 5000 руб.