«КінаVaрка» абвясціла конкурс сярод беларускамоўных фільмаў (фота)
"Сёлета мы ўводзім яшчэ адну намінацыю, як на мяне, вельмі важную – "Найлепшая кінастужка на беларускай мове". Мы лічым, што наш святы абавязак і святая місія – такім чынам спрыяць развіццю (адраджэнню) нацыянальнага кіно", – адзначыў на прэс-канферэнцыі з нагоды пачатку чацвертага фестывалю альтэрнатыўнага малабюджэтнага кіно прадусар Уладзімір Максімкаў. Далей »

