Суполка “Літаратурнае прадмесце” запрашае на традыцыйнае свята “Літаратурныя Каляды” 29 снежня 18.30
Музей Янкі Купалы (вул. Купалы, 4)
Вялікі кірмаш мусаў!
Паэтычна-музычны аўкцыён з удзелам легендарнай Рагнеды Крышталюк!
Суполка “Лiтаратурнае прадмесце” ладзiць свой традыцыйны паэтычна-музычна-хабiтанскi “блышыны рынак”.
…Хобiты дарылi адзiн аднаму тое, што не патрэбнае самiм, што пад руку трапiцца… Гэтыя падарункi называлiся “мусамi”. Што выставяць на аўкцыён паэты “Лiтаратурнага прадмесця”, нiколi нiкому невядома… Але вiдовiшча абяцае быць фантастычным, паколькi прададзенымi з малатка могуць быть i творчы псеўданiм, i ўласнаспечаны торт, i зборнiк вершаў, i пiсталет-запальнiчка, i сеанс масажу… Адчуйце подых дзiкага рынку! “Сiмулякрыкi” – самая надзейная валюта ў свеце! Даецца бясплатна. Забiраецца таксама!
Аўкцыянiст – Людмiла Рублеўская.
У праграме:
“Мусы” ад Вiктара Шнiпа, Пятра Васючэнкi, Георгiя Барташа, Аксаны Спрынчан, Яраша Малiшэўскага,Вікі Трэнас, Мiколы Кандратава, Юрася Нератка, Алеся Емельянава, Маргарыты Аляшкевіч, Алёны Беланожкі, Тацяны Пратасевiч, Тацяны Барысюк i яшчэ шмат неспадзяванак.
На iмпрэзе пачнецца галасаванка i высоўванне кандыдатаў на першую беларускую антыгламурную лiтаратурную прэмiю “Блакiтны сьвiн”.
Уваход вольны. Чакаем вас!