Лявон Вольскі, Зміцер Вайцюшкевіч & W-Z Orkiestra, Віктар Шалкевіч, Алег Кабзар, Bosae Sonca, ILO
& Friends, Palina Respublika, HandmadE, Re1ikt ды Sunduk – гэта зоркі сёлетняга, ужо 19-га
Фестывалю Беларускай бардаўскай ды аўтарскай песні “Бардаўская восень” 2012.беларускай
аўтарскай песні на розных узроўнях, спалучаючы ў сабе розныя стылі і накірункі.
“Бардаўская Восень” з самага пачатку ставіць на майстэрскі падыход да слова. Таму, ўжо ў чацвер,
25 кастрычніка, у Гміннай Публічнай бібліятэцы ў Нарве свае вершы будзе чытаць вядомая
беларуская паэтка Надзея Артымовіч, а іх музычную інтэрпрэтацыю прадставіць Алег Кабзар у
межах супольнага праекту “Бераг”.
Аднак “Бардаўская Восень” перадусім асацыюецца ў Бельскам Падляшскім. Тут на сцэне Бельскага
Дома Культуры, традыцыйна пройдуць галоўныя канцэрты фестывалю. У пятніцу, 26 кастрычніка,
прадставяць сябе удзельнікі конкурснай часткі з Польшчы і Беларусі. Сёлета ў адборы да конкурсу,
які прайшоў у Менску, прыняла ўдзел рэкордная колькасць музыкаў. Гэта сведчыць пра ролю,
якую Фестываль выконвае у Беларусі, ды пра ўзровень падзеі ў беларускім музычным асяроддзі.
Таксама ў пятніцу на фестывальнай сцэне выступіць Паліна Рэспубліка (пераможца леташняга
конкурсу фестывалю), гурт Handmade (з першым канцэртам у Польшчы), а таксама вядомы
беларускі бард ды шоўмэн Віктар Шалкевіч. У часе суботняга канцэрту даведаемся, хто перамог у
пятнічным конкурсе. Таксама выступяць зоркі фестывалю. Зайграюць: вядомы падляшскім
гледачам Re1ikt, гурт Sunduk з харызматычнай вакалісткай Ганнай Хітрык, беластоцкі ILO & friends
ды легенда беларускай незалежнай сцэны Лявон Вольскі.
Некалькі гадоў “Бардаўская Восень” гасцюе ў сталіцы Падляшша -Беластоку. Сёлета ў новым гмаху
Падляшскай Оперы і Філармоніі прадставіць сябе пераможца Grand Prix ды госці фестывалю: Bosae
Sonca (са спецыяльна падрыхтаванай акустычнай праграмай), гурт-гаспадар ILO & friends ды
вядомы беларускі музыка Зміцер Вайцюшкевіч пад акампанемент слыннага W-Z Orkiestra.
Як і ў папярэднія гады, “Бардаўская Восень” будзе гасцяваць таксама ў Гарадку (пятніца), Гайнаўцы
(нядзеля) ды ў Цэнтры Адукацыі ды Прамоцыі Беларускай Культуры ў Шчытах-
Дзенцялова(панядзелак). На фестывальную мапу ўпершыню патрапяць і Дубічы Царкоўныя
(нядзеля).
Сёлета Фестываль “Бардаўскай Восень” будзе праходзіць ужо дзевятнаццаты раз. Гэта надалей
найбольша не толькі ў Еўропе, але і ва ўсім свеце фестываль такога тыпу прысвечаны беларускім
бардам. Штогод на фестывальнай сцэне выступаюць зоркі беларускай сцэны аўтарскай песні,
дзякуючы чаму “Бардаўская Восень” атрымала стутус імпрэзы высокай мастацкай якасці.
Праграма ХІХ выпуску Фэстывалю беларускай бардаўскай ды аўтарскай песні “Бардаўская Восень 2012”
25 кастрычніка 2012 – чацвер
• Нарва – Гмінная Публічная Бібліятэка (вул. Міцкевіча 18) 17:00
“Бераг” – Паэтычна-музычная сустрэча. Надзея Артымовіч ды Алег Кабзар
26 кастрычніка 2012 – пятніца
• Бельск-Падляшскі – Бельскі Дом Культуры (вул. 3-га мая 2) 18:00
Адкрыццё фэстывалю
Конкурсная частка
Паліна Рэспубліка (Grand Prix фэстывалю 2011)
HandmadE
Віктар Шалкевіч
• Гарадок – Гмінны цэнтр культуры (вул.Хадкевічаў 4) 17:00
Re1ikt
27 кастрычніка 2012 – субота
• Бельск-Падляшскі – Бельскі Дом Культуры (вул. 3-га мая 2) 17:00
Абвяшчэнне вынікаў конкурсу
Канцэрт лаўрэатаў фестывалю
Re1ikt
Сундук
Ilo&friends
Лявон Вольскі
28 кастрычніка 2012 – нядзеля
• Беласток – Падляшская Опера і Філармонія – Еўрапейскі Цэнтр Мастацтва (вул. Одэска 1) 15:00
Канцэрт пераможцы Grand Prix фэстывалю
Bosae Sonca
ILO & friends
Зміцер Вайцюшкевіч & W-Z Orkiestra
• Дубічы Царкоўныя Гмінны Асяродак Культуры, Спорту ды Адпачынку (вул. Галоўная 65) 15:00
Алег Кабзар
• Гайнаўка – Музей і Асяродак Беларускай Культуры (вул. 3-га мая 42) 17:00
HandmadE
29 кастрычніка 2012 – панядзелак
• Шчыты-Дзенцялова – Цэнтр Адукацыі і Прамоцыі Беларускай Культуры ШЧЫТЫ 10:00
Bosae Sonca
Увага! Праграма Фестывалю можа змяніцца.
На ўсе канцэрты УВАХОД ВОЛЬНЫ.