Сустрэча з польскім моладзевым пісьменнікам Ігнацыем Карповічам

05.04.2011 Афіша

karpo

6 красавіка ў кнігарні “логвінаЎ” сустрэча з польскім моладзевым пісьменнікам Ігнацыем Карповічам. Прэзентацыя яго раману Balladyny i romance пра Ісуса Хрыста, які хіпуе на небе разам з багіняй Нікай.

Пачатак а 19.

Сустрэча адбудзецца ў межах “Месяца польскай літаратуры”, падчас якога ў кнігарні можна набыць польскія кнігі і альбомы.