Выступ і ўганараванне фіналістаў конкурса імя Чэслава Мілаша

06.09.2011 Афіша

11 верасня а 18:00 у рамках фестываля Чэслава Мілаша адбудзецца ўзнагароджанне фіналістаў конкурса маладых літаратараў дыпломамі І ступені і гала-канцэрт пераможцаў.

Выступяць ужо вядомыя тым, хто сочыць за ліпрацэсам, маладыя аўтары Антон Рудак, Ася Волкава, Маргарыта Аляшкевіч, Уладзь Лянкевіч, Кацярына Глухоўская, Аляксандр Філіпенка, Віялета Пачкоўская, Дар’я Вашкевіч, а таксама прагучаць новыя імёны – Марыя Лапо, Ганна Мананкова.

Прадставяць свае дасягненні маладыя перакладчыкі Андрэй Вылінскі, Паліна Маслянкова, Ганна Янкута, Юлія Аляксеенка.
Месца – мастацкая галерэя Менскай абласной бібліятэкі імя А.С. Пушкіна (вул. Гікалы, 4)
Уваход вольны.