Вечар «Нацыянальны мастацкі музей: гісторыя і сучаснасць»

21.01.2010 Мастацтва

25 студзеня а 17-й гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца ўрачысты вечар «Нацыянальны мастацкі музей: гісторыя і сучаснасць».

У праграме: прэс-канферэнцыя з нагоды прэзентацыі 30-тысячнага экспаната, якім сталі «Царскія вароты», выкананыя ў тэхніцы саломапляцення Л.М. Лось; прэзентацыя фільма пра музей «Дакрананне» вытворчасці РУП «Беларускі відэацэнтр» (рэж. Аляксандр Анісімаў, аўтары сцэнарыя: Нэлі Крывашэева, Аляксандр Дзем’янкоў) і новага мультымедыйнага дыска «Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь. З гісторыі даваенных збораў. Страты і вяртанне», у якім апублікавана каля 20 аналітычных артыкулаў, каля 300 старонак адлічбаваных архіўных дакументаў і фатаграфій, а таксама больш за 200 твораў са збору музея. Гэта унікальны дыск, у якім сабрана максімальная колькасць дапушчаных да публікацыі дакументаў пра гісторыю стварэння, разрабавання і вяртання з небыцця Дзяржаўнай карціннай галерэі БССР.

Тэгі: