Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Літаратурны музей Максіма Багдановіча прадстаўляюць выстаўка твораў мастакоў-юбіляраў Рыгора Данэляна (1950 г.н.) і Алега Чырко (1960 г.н.) “60х50”.
Два цікавых і незвычайных мастака, не падобных адзін на аднаго па стылі працы, у свой юбілейны год прадстаўляюць выстаўку Прыгожага жывапісу, прапаноўваюць судакрануцца з Таінствам творчасці.
Рыгор Данэлян адзначае, што ў чалавеку закладзена шмат нераскрытых тайн. Ён атрымлівае вялікае задавальненне, раскрываючы ў сабе пры дапамозе творчасці новыя душэўныя станы. Лічыць, што Таінства стварэння прыгажосці прыносіць радасць не толькі мастаку, але і гледачу.
Скончыўшы Ерэванскі мастацка-тэатральны інстытут, шукаў свой мастацкі стыль: працаваў у манеры экспрэсіянізму, ПоП-Арта, займаўся манументальным мастацтвам, ствараў калажы, увасабляў у жывапісе экспрэсію святла. Сёння Рыгор Данэлян ужо знайшоў свой шлях. Яго цікавіць праблема медытацыі на Унутранае Святло, вібрацыі Боскага Святла і Яго кантакта з гледачом. Мастак працуе над праграмай ірацыянальнага, супраментальнага адлюстравання вібрацый духа і святла ў гармоніі з абсалютам.
Рыгор Данэлян прымаў удзел у выстаўках у Арменіі, Грузіі, СССР, за мяжой, на яго творчым шляху шмат персанальных выставак. Яго работы знаходзяцца ў музеях і асабістых калекцыях у Арменіі, Англіі, Аўстрыі, Беларусі, Германіі, Галандыі, Грузіі, Даніі, ЗША, Ізраілі, Італіі, Канады, Нарвегіі, Расіі, Украіны, Францыі, Швейцарыі.
Алег Чырко лічыць жывапіс самым прыгожым відам мастацтва, у якім аб’ядноўваюцца ўсе адчуванні, дадзеныя чалавеку прыродай. Ён сцвярджае, што менавіта праз жывапіс можна перадаць тонкія эмацыянальныя захапленні, якія будуць здольны радаваць і хваляваць іншых.
Мастак скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Працуе на кафедры “Малюнак, акварэль і скульптура” архітэктурнага факультэта Беларускага нацыянальнага тэхнічнага універсітэта.
Алег Чырко прымаў удзел у выстаўках у Арменіі, Беларусі, ЗША, СССР. Яго работы знаходзяцца ў прыватных калекцыях у Арменіі, Беларусі, Галандыі, ЗША, Латвіі, Расіі.
Адкрыццё выстаўкі адбудзецца 7 красавіка 2010 года ў 16.00.
Адрас: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а (Траецкае прадмесце)
Тэлефон для даведак: 334-07-61
Тэгі: Мінск