Выстава “Фота са старога альбома” адкрыецца 4 сакавіка ў 18-30 у НФК “Мінск”.
З часоў Дагера і Ньепса фатаграфія арганічна ўвайшла ў шматлікія сферы дзейнасці чалавека ад мікрасвету да космасу. Але ж галоўнай і нязменнай задачай фатаграфіі было і застаецца яе ўнікальная магчымасць фіксаваць гісторыю і культуру народаў. І, безумоўна, не ў апошнюю чаргу робіць гэта праз фотаздымкі чалавека.
Выстава “Фота са старога альбома” не прэтэндуе на сур’езнае даследаванне, але дае магчымасць зазірнуць у гістарычна невялічкі адрэзак часу, абмежаваны другой паловай ХІХ і першай паловай ХХ стагоддзяў.
Зацікаўлены глядач знойдзе на выставе цікавы этнаграфічны матэрыял: як выглядалі нашы продкі сто гадоў таму, як апраналіся, як ставіліся да самога працэсу фатаграфавання. Экспазіцыя дае ўяўленне пра развіццё фатаграфіі ў Беларусі і за яе межамі, пра культуру фатаграфічнага рамяства, пра людзей, якія рабілі візуальную гісторыю. Сярод іх браты Берманы, Я.Діжбак, З.Заблуд, М.Зубей, О.Дзерэчынскі, А.Кантаровіч, М.Наппельбаум, І.Метар, І.Салавейчык, І.Хановіч, Л.Эпштейн і шмат іншых фатографаў. У сваей большасці яны былі сапраўднымі майстрамі сваёй справы, што, адпаведна, выклікала паважлівыя адносіны да іх з боку грамадства. Тэкст цалкам.
Тэгі: Мінск