Выстава мініяцюрных выданняў “Дзівосы на далонях”

03.02.2010 Мастацтва

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

4 лютага ў 18 30

запрашае  на адкрыццё

выставы мініяцюрных выданняў

“Дзівосы  на далонях”

з калекцыі Яўгена Ксеневіча і фондаў музея.

Пачатак збіральніцтва рукапісаў і кніг у нашай краіне адносяць да ХVІ ст. У другой палове ХХ ст. узнікла новая галіна збіральніцтва, якая пазней стала шырока вядома як рух аматараў мініяцюрнай кнігі.

Мініяцюрная кніга Беларусі мае сваю гісторыю. Першыя такія кнігі з’явіліся ў нашай краіне ў 17-18 стст.: Малітваслоў (Магілёў, 1695), Святцы (Супрасль, 1786).

Прыкладна толькі адна са 100 000 кніг выдаецца ў мініяцюрным фармаце. Такія кнігі з’яўляюцца вельмі рэдкімі. Мініяцюрныя выданні заўсёды выклікаюць цікавасць сваім памерам, зручнасцю ў карыстанні і змястоўнасцю.

На  выставе прадстаўлены кнігі самай рознай тэматыкі: зборнікі сусветна вядомых паэтаў і празаікаў розных часоў, пачынаючы з эпохі Сярэднявечча, шматлікія даведнікі і энцыклапедыі, якія змяшчаюцца ў кішэні, гумарыстычныя выданні.

Асобны  раздзел прадстаўляюць мініяцюры пра Беларусь, зборнікі твораў класікаў нашай літаратуры, каштоўнасці духоўнай спадчыны, а таксама эксклюзіўная калекцыя мініяцюрных выданняў твораў Сяргея Ясеніна.

Выстава прысвячаецца 520-годдзю з дня нараджэння першадрукара і асветніка Ф. Скарыны.

Сярод запрошаных на мерапрыемства – мастакі кнігі, бібліятэкары, выдаўцы, музейныя супрацоўнікі.

Траецкае  прадмесце, вул. М. Багдановіча, 15.

Тэл. 334-56-21