Юныя беларускія мастакі выстаўляюцца ў Празе

09.06.2010 Мастацтва

29 работ з нашай краіны былі адабраныя для ўдзелу ў міжнароднай выставе дзіцячай творчасці “Скарбы прабабулінага куфара”, што пачала сваю работу 8 чэрвеня ў Нацыянальным музеі ў сталіцы Чэхіі. Удзел беларусаў у гэтай прэстыжнай экспазіцыі, якая праводзіцца па ініцыятыве Еўрапейскага вяшчальнага саюза, арганізаваў творчы калектыў дзіцячага праекта “Мэры Попінс” канала “Культура” Беларускага радыё. Тэкст цалкам.