Акцыя: Будзьма з беларускімі святамі! Купалле

Напярэдадні традыцыйных беларускіх святаў на сайце кампаніі і ў сістэме fly-cards будуць з’яўляцца паштоўкі, прысвечаныя беларускім святам і абрадам з арыгінальным апісаннем. Кожны, хто сабярэ ўсе паштоўкі, а колькасць іх арганізатарамі не паведамляецца, атрымае ўнікальны і прывабны прыз ад кампаніі «Будзьма беларусамі!». Падказкай удзельнікам акцыі будуць флэш анімаваныя паштоўкі, што будуць з’яўляцца на сайце напярэдадні абраных святаў. Таксама паштоўкі з сайта можна дасылаць сваім знаёмым, як і, канешне, паштоўкі з сістэмы fly-cards і далучаць да акцыі.

Глядзі першую паштоўку.

Глядзі другую паштоўку.

Глядзі трэцюю паштоўку.

Мастак: Міхал Анемпадыстаў.
Анімацыя: Сяргей (Zuker) Лапуць.

Дашлі паштоўку сябрам

5 каментароў

  1. # 07 ліпеня 2010 10:30
    Мікола

    Новы стыль 23 чэрвеня, стары 6 ліпеня, у вас наадварот.

  2. # 10 ліпеня 2010 00:09
    Віталь

    Дык а як гэтую паштоўку даслаць сябрам? Можна даслаць толькі звыклыя.

    • # 10 ліпеня 2010 00:33
      kviat

      дзякуй, выправім.

  3. # 21 ліпеня 2010 11:01
    Kira

    Звыклыя паштоукi бачыла на Fly Cards – цудоуна! Маi сяброукi закахалiсь у Вашыя паштоукi ) Чакаем яшчэ паштовак

  4. # 01 жніўня 2010 01:56
    Ганна

    Не разумею, як iх можна набыць?
    Цудоуныя паштоукi!

Ваш каментар